Хуткасны інтэрнэт

Лінейка паслуг "ІКС" - гэта правадны хатні інтэрнэт на хуткасці да 200 Мбіт/с і з магчымасцю падключыць да 4-х нумароў з безлімітам мабільнага інтэрнэту і тэлефанаванняў ва ўсе сеткі за 6 руб./мес. Акрамя таго, для максімальнага камфорту ў паслугі "Х6" і "Х7" таксама ўключаныя 85 каналаў ТБ і антывірус. Паслуга "Інтэрнэт для дома" - гэта выдатнае рашэнне для тых, хто жыве ў прыватным доме або часта бывае на дачы, удалечыні ад хуткаснага гарадскога інтэрнэту. Там, дзе правядзенне аптавалакна каштуе занадта шмат ці наогул тэхнічна немагчыма, мабільны інтэрнэт МТС па тэхналогіі 3G/4G паспяхова яго заменіць.
безлімітны хатні інтэрнэт
Безлімітны хатні інтэрнэт на
хуткасці да 200 Мбіт/с
мабільны інтэрнэт і тэлефанаванні
Безліміцішча за 6 рублёў у месяц
кліентам хатняга інтэрнэту
абсталяванне
Wi-Fi роўтар і ТБ-прыстаўка за 5 рублёў
ТБ і антывірус
Тэлебачанне МТС ТБ
і антывірус Dr. Web
Паслуга X5 X6 X7
Хуткасць доступу, Мбіт/с
(08:00-02:00 / 02:00-08:00)
100/200 100/200 200/400
Аб'ём трафіка, у месяц
Мабільная сувязь і інтэрнэт
  • 1 нумар
  • Безлімітны мабільны інтэрнэт
  • Бясплатная раздача трафіка, у т. л. у мадэме
  • Безлімітныя тэлефанаванні ва ўсе сеткі Беларусі1
  • 6,00 руб./мес.2
  • да 2 нумароў
  • Безлімітны мабільны інтэрнэт
  • Бясплатная раздача трафіка, у т. л. у мадэме
  • Безлімітныя тэлефанаванні ва ўсе сеткі Беларусі1
  • 6,00 руб./мес.2
  • да 4 нумароў
  • Безлімітны мабільны інтэрнэт
  • Бясплатная раздача трафіка, у т. л. у мадэме
  • Безлімітныя тэлефанаванні ва ўсе сеткі Беларусі1
  • 6,00 руб./мес.2
Тэлебачанне 85 каналаў МТС ТБ 85 каналаў МТС ТБ
Антывірус Dr. Web для 1 ПК і 1 смартфона Dr. Web для 3 ПК і 3 смартфонаў
Хатні Wi-Fi роўтар роўтар с падтрымкай дыяпазона 2,4 ГГц за 5,00 руб. роўтар с падтрымкай дыяпазона 2,4 ГГц за 5,00 руб. роўтар с падтрымкай дыяпазонаў 2,4 і 5 ГГц за 5,00 руб.
ТБ-прыстаўка да 2 шт., 5,00 руб./шт. да 3 шт., 5,00 руб./шт.
Кошт падключэння, руб. 0,00 0,00 0,00
Кошт3 у першыя 12 мес., руб./мес. 15,00 руб. 22,00 руб. 35,00 руб.
Кошт пачынаючы з 13 мес., руб./мес. 26,50 руб. 37,00 руб. 50,00 руб.
1 Не датычыцца тэлефанаванняў на карокія нумары. Са спісам кароткіх нумароў і тырыфамі можна азнаёміцца тут 2 Памер абаненцкай платы за кожны нумар. 3 Зніжка на першы год даецца толькі новым абанентам паслуг лінейкі "ІКС", якія заключылі дагавор пасля 02.04.2018.
      • Узніклі праблемы з хатнім інтэрнэтам? Нашы спецыялісты гатовыя прыйсці да Вас на дапамогу

        Паслуга Кошт паслугі* Спосаб заказу
        Выезд спецыяліста 8,50 руб

        Званок у службу тэхдапамогі:
        - 0860 (абанентам МТС, A1),
        - 8 801 100 76 77 (толькі з гарадскога нумара, бясплатна)
        - 8 017 237 98 28

        зварот у Салон сувязі

        Пракладка кабелю (за 1 м.) 2,50 руб.
        Прымацаванне карабоў (за 1 м.) 3,50 руб.
        Абжым канэктара (1 шт.) 2,50 руб.
        Усталяванне разеткі RJ-45 (1 шт.) 10,00 руб.
        Дыягностыка і наладка падключэння 7,00 руб.
        Тэрміновае падключэнне (5 г. пасля звароту) 85,00 руб.
        Спосаб заказу

        Званок у службу тэхдапамогі:
        - 0860 (абанентам МТС, A1),
        - 8 801 100 76 77 (толькі з гарадскога нумара, бясплатна)
        - 8 017 237 98 28

        зварот у Салон сувязі

        * Кошт прыведзены з улікам ПДВ. Правілы аказання паслуг лінейкі "Абаненцкі сэрвіс"
      • Трэба з'ехаць у адпачынак ці камандзіроўку, і вы не хочаце пераплачваць за хатні інтэрнэт, якім не зможаце карыстацца? Подключыце паслугу "Інтэрнэт-паўза 30" і прыпыніце спісанне абаненцкай платы на тэрмін да 30 дзён.

        Назва паслугі Тэрмін карыстання* Кошт падключэння, рублёў** Спосаб падключэння
        Інтэрнэт-пауза 30 Да 30 дзён 2,00

        інтэрнэт-памочнік internet.mts.by

        дадатак "Мой МТС"

        зварот у службу тэхнічнай дапамогі МТС

        зварот у Салон сувязі МТС

        Кошт падключэння, рублёў** Кошт падключэння
        2,00

        інтэрнэт-памочнік internet.mts.by

        дадатак "Мой МТС"

        зварот у службу тэхнічнай дапамогі МТС

        зварот у Салон сувязі МТС

        * Паслугай можна карыстацца не больш за тры разы на працягу каляндарнага году. ** Кошт прыведзены з улікам ПДВ Правілы аказання паслугі "Інтэрнэт-пауза 30"
Безліміт інтэрнэту
Безлімітны 3G/4G
інтэрнэт
антывірус
Dr. Web для ПК
і смартфона
Телебачанне
МТС ТБ
Больш за 90 каналаў
Бясплатнае падключэнне
Бясплатнае падключэнне
і наладка абсталявання
Інтэрнэт для дому Інтэрнэт для дому Макс
Кошт у месяц (з ПДВ), руб.
Кошт у месяц (з ПДВ), руб. 50,00 80,00
Квота трафіка на неабмежаванай хуткасці, у месяц
Квота трафіка на неабмежаванай хуткасці, у месяц 100 ГБ 500 ГБ
+20 ГБ на неабмежаванай хуткасці (паслуга "Турбакнопка 20 ГБ")
+20 ГБ на неабмежаванай хуткасці (паслуга "Турбакнопка 20 ГБ") 10,00
Трафік пасля расходавання асноўнай квоты, у месяц
Трафік пасля расходавання асноўнай квоты, у месяц ∞, хуткасць да 1 Мбіт/сек ∞, хуткасць да 2 Мбіт/сек
Лічбавае тэлебачанне МТС ТБ
Лічбавае тэлебачанне МТС ТБ уваходзіць у кошт
Антывірус Dr. Web для 1 ПК і 1 смартфона
Антывірус Dr. Web для 1 ПК і 1 смартфона уваходзіць у кошт
Кошт роўтара без вонкавай узмацняючай антэны, руб.
Кошт роўтара без вонкавай узмацняючай антэны, руб. 30,00
Кошт роўтара з вонкавай узмацняючай антэнай, руб.
Кошт роўтара з вонкавай узмацняючай антэнай, руб. 50,00
Кошт падключэння і наладжвання абсталявання, руб.
Кошт падключэння і наладжвання абсталявання, руб. 0,00

Праверыць адрас

Горад
Выберыце
Вуліца
Нажаль, зараз падключэнне па абранаму адрасу немагчыма.
Дом
Нажаль, зараз падключэнне па абранаму адрасу немагчыма.
Ёсць магчымасць падключэння.

Абсталяванне

Wi-Fi роўтар D-Link DIR-615/T4
Базавы Wi-Fi роўтар
D-Link DIR-615/T4
Заказаць
Wi-Fi роўтар TP-Link Archer C5
Прадвінуты Wi-Fi роўтар з падтрымкай частаты 5 ГГц
TP-Link Archer C5
Заказаць
ТБ-прыстаўка Redbox Mini
ТБ-прыстаўка для карыстання МТС ТБ на тэлевізарах без SMART TV
RedBox Mini
Заказаць
Wi-Fi роўтар TP-Link TL-WR850N
Базавы Wi-Fi роўтар
TP-Link TL-WR850N
Заказаць
Wi-Fi роўтар і антэнная пара
Камплект абсталявання для зон упэўненнага прыёма сігнала 3G/LTE
роўтар Huawei B315s-22 і дзве Wi-Fi антэны Huawei AF33
Заказаць
Wi-Fi роўтар і накіраваная вонкавая антэна>
Камплект абсталявання для зон слабага прыёма сігнала 3G/LTE
роўтар Huawei B315s-22 і вонкавая накіраваная антэна NITSA 5 MIMO 2*2
Заказаць

Пытанні, якія часта задаюць

      • Падключэнне магчыма, бо мы не прывязваемся да таксафоннай лініі.
      • Канцавое абсталяванне (напрыклад, Wi-Fi роўтар) - гэта абсталяванне, якое пераўтварае інфармацыю карыстальніка ў даныя для перадачы па лініі сувязі і ажыццяўляе адваротнае пераўтварэнне. Яно набываецца самастойна. Наяўнасць Wi-Fi роўтара не абавязкова, каб карыстацца паслугамі праваднога доступу ў сетку Інтэрнэт ад МТС, бо тэхналогія Ethernet прадугледжвае падключэнне кабелю непасрэдна да сеткавай карты камп’ютара. Набыць абсталяванне можна ў МТС ці ў любога іншага прадаўца.
      • Тэхнічная магчымасць залежыць ад таго, ці аказвае кампанія МТС паслугі высакахуткаснага доступу ў інтэрнэт па гэтым адрасе. Хуткасць залежыць ад канцавога абсталявання.
      • Падключэнне да сеткі МТС па тэхналогіі FTTx ажыццяўляецца бясплатна, акрамя выпадкаў, калі кліент заказвае паслугу "Тэрміновае падключэнне" (кошт паслугі 85,00 руб.)
      • Так.
      • Трафік, які вы выкарыстоўваеце, не тарыфікуецца і не абмяжоўваецца.
      • Перааформіць дагавор можна толькі падчас асабістага візіту ранейшага і новага ўладальнікаў у цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС. Пры гэтым неабходна мець з сабой пашпарты двух бакоў.
      • Можна; неабходна падключыць паслугу «Інтэрнэт-паўза 30», што дасць магчымасць часова заблакіраваць доступ да карыстання паслугамі праваднога доступу ў сетку Інтэрнэт МТС, а таксама спісанне грашовых сродкаў па падключаных паслугах. Найбольшы час бесперапыннага карыстання паслугай «Інтэрнэт-паўза 30» складае 30 каляндарных дзён, скарыстаць паслугу кліент можа толькі 3 разы на працягу каляндарнага года. Кошт паслугі «Інтэрнэт-паўза 30» складае 2,00 руб. і спісваецца разава ў момант дабаўлення паслугі.
      • Кошт паслуг штодня спісваецца з рахунку роўнымі долямі, прапарцыянальна колькасці каляндарных дзён карыстання імі ў бягучым месяцы. Таму неабходнасці аплачваць адразу ўвесь кошт за месяц няма. Першапачатковы плацеж складае 5,00 руб.
      • Кошт паслуг штодня спісваецца з рахунку роўнымі долямі, прапарцыянальна колькасці каляндарных дзён карыстання імі ў бягучым месяцы.
      • У выпадку, калі на пачатак месяца ваш нумар не знаходзіцца ў блакіроўцы, кошт паслуг спісваецца на працягу месяца ў поўным аб'ёме. Калі на пачатак каляндарнага месяца ваш нумар знаходзіцца ў блакіроўцы, кошт паслуг не спісваецца да моманту адмены блакіроўкі; з моманту адмены блакіроўкі кошт паслуг спісваецца штодня роўнымі долямі ў памеры, прапарцыянальным колькасці каляндарных дзён, што засталіся ў месяцы.
      • Спецыяльныя ўмовы абслугоўвання на ТП "Безліміцішча" прадастаўляюцца абанентам паслуг лінейкі "ІКС" з моманту заключэння дагавора. Калі на вашым нумары спецыяльныя ўмовы абслугоўвання на ТП "Безліміцішча" не прадастаўляюцца, гэта можа быць па адной з наступных прычын:

        - прайшло больш за 15 дзён з даты заключэння дагавора на аказанне паслуг лінейкі "ІКС", а порт хатняга інтэрнэту не актываваны. Актывуйце порт (гл. відэаінструкцыю) і звярніцеся ў тэхпадтрымку або бліжэйшы Салон сувязі МТС для паўторнага прызначэння нумары(-оў), на якім(-іх) вы хочаце карыстацца спецыяльнымі ўмовамі абслугоўвання на ТП "Безліміцішча".

        - пры заключэнні дагавора нумар для карыстання спецыяльнымі ўмовамі абслугоўвання на ТП "Безліміцішча" быў названы няверна ці наогул не быў названы. Звярніцеся ў тэхпадтрымку або бліжэйшы Салон сувязі МТС для прызначэння нумары(-оў), на якім(-іх) вы хочаце карыстацца спецыяльнымі ўмовамі абслугоўвання на ТП "Безліміцішча".

        - дагавор на аказанне паслуг лінейкі "ІКС" быў перааформлены на іншую асобу. Звярніцеся ў тэхпадтрымку або бліжэйшы Салон сувязі МТС для паўторнага прызначэння нумары(-оў), на якім(-іх) вы хочаце карыстацца спецыяльнымі ўмовамі абслугоўвання на ТП "Безліміцішча".

        - на асабовым рахунку паслуг лінейкі "ІКС" у папярэднім месяцы ўтварылася запазычанасць (альбо быў перавышаны крэдытны ліміт) і на 10 чысло бягучага месяца яна не пагашаная. Папоўніце рахунак да ўтварэння станоўчага астатку сродкаў (альбо запазычанасці, якая не перавышае парог крэдытнага ліміту, пры крэдытным метадзе разлікаў) і звярніцеся ў тэхпадтрымку або бліжэйшы Салон сувязі МТС для паўторнага прызначэння нумары(-оў), на якім(-іх) вы хочаце карыстацца спецыяльнымі ўмовамі абслугоўвання на ТП "Безліміцішча".

        - вы змянілі ТП "Безліміцішча" на любы іншы ТП МТС. Звярніцеся ў тэхпадтрымку або бліжэйшы Салон сувязі МТС для паўторнага прызначэння нумары(-оў), на якім(-іх) вы хочаце карыстацца спецыяльнымі ўмовамі абслугоўвання на ТП "Безліміцішча".

        - быў скасаваны дагавор на аказанне паслуг лінейкі "ІКС". Адначасова з скасаваннем дагавору на аказанне паслуг лінейкі "ІКС" вы губляеце права на карыстанне спецыяльнымі ўмовамі абслугоўвання на ТП "Безліміцішча". Заключыце новы дагавор на аказанне паслуг лінейкі "ІКС".

      • Паслугі лінеек "Дамашні Канект" і "Усё!" з 02.04.2018 пераведзеныя ў архів. Азнаёміцца з умовамі карыстання архіўнымі паслугамі, у тым ліку даведацца пра памер абаненцкай платы можна па спасылцы.
      • Пароль і лагін вызначаныя ў вашым дагаворы. Калі ў вас няма магчымасці паглядзець іх у дагаворы, можна звярнуцца ў службу тэхнічнай падтрымкі МТС (0860, 375-17-237-98-28) або з пашпартам у бліжэйшы Салон сувязі МТС.
      • Звярнуцца ў службу тэхнічнай падтрымкі МТС (0860, 375-17-237-98-28) або з пашпартам у бліжэйшы Салон сувязі МТС.
      • Змяніць паслугу можна самастойна на сайце кампаніі праз інтэрнэт-памочнік www.ihelper.mts.by, звярнуўшыся ў тэхпадтрымку МТС або ў Салон сувязі з пашпартам. Пераафармленне дагавора пры гэтым не патрабуецца.
      • Самы зручны спосаб кіраваць паслугамі МТС і кантраляваць баланс свайго рахунку — мабільны дадатак "Мой МТС".
      • Таксама ёсць магчымасць атрымліваць паведамленні па SMS ці e-mail. Для гэтага ў Інтэрнет-памочніку ihelper.mts.by трэба перайсці ў раздзел "Маі наладкі" і далей на ўкладку "Паведамленні", дзе можна вызначыць мабільны нумар любога аператара Беларусі і e-mail (пасля ўвода нумара ці e-mail трэба абявязкова паставіць птушку насупраць радку "Аўтаінфармаванне аб балансе праз SMS - тэхналагічная" пад палямі ўвода), на якія патрэбна дасылаць паведамленні пра падключэнне ці адключэнне паслуг, а таксама папярэджанні аб хуткім сканчэнні грошай на рахунку. Інтэрнет-памочнік
      • Каб актываваць абаненцкі порт, неабходна перайсці па спасылцы https://internet.mts.by/activator (гэтая спасылка даступная толькі абанентам Ethernet ад МТС, з'яўляецца аўтаматычна падчас першай спробы выхаду ў інтэрнэт). На адкрытай старонцы неабходна ўвесці абаненцкі нумар, вызначаны ў дагаворы, і ўстанавіць пароль, каб мець доступ у асабісты кабінет. Пароль павінен быць даўжынёй ад 4 да 7 знакаў і не павінен быць занадта простым (напрыклад, 1111 або 12345), бо такія паролі блакіруюцца сістэмай у мэтах бяспекі даных кліента і актывацыя будзе беспаспяховай.

        Падрабязную інструкцыю можна паглядзець тут.

      • Для стабільнай працы сучаснага тэлебачання патрэбны надзейны канал перадачы даных, таму нават калі Ваша ТБ-прыстаўка патрымлівае злучэнне па Wi-Fi, рэкамендуецца падлучаць яе да роўтара праз патч-корд (кабель), які можна атрымаць у неабходнай даўжыні і без дадатковай платы у спецыяліста МТС пры падключэнні.

        Заўвага

        Пры падключэнні спецыяліст МТС не ажыццяўляе пракладку кабелю ці яго схаванне ў карабах. Гэтыя паслугі можна заказаць за дадаковую плату у межах абаненцкага сэрвісу.

      • Для таго, каб вызначыць MAC-адрас вашай сеткавай карты, зрабіце наступнае:

        1. Націсніце "Пуск", перайдзіце ў "Панэль кіравання"

        2. У залежнасці ад версіі Windows, перайдзіце ў раздзел "Сеткавыя падключэнні" (Windows XP) або ў "Цэнтр кіравання сеткамі і агульным доступам" (Vista / 7).

        3. Калі ў вас Windows XP, двойчы пстрыкніце левай кнопкай мышы на значок сеткавага падключэння, а ў Windows Vista / 7 націсніце на "Прагляд стану" у сеткавым падключэнні (гл. скрыншоты). Адкрыецца акно стану сеткавага падключэння.

        4. У акне націсніце "Звесткі".

        Шаг 1

        5. У акне "Звесткі пра сеткавае падключэнне" паказаныя розныя параметры і налады вашай сеткавай карты. Мак-адрас адаптара адпавядае параметру "Фізічны адрас".

        Шаг 2
      • Windows XP

        1. Націсніце "Пуск" і перайдзіце ў "Панэль кіравання"

        Пуск --> Панэль кіравання

        2. Перайдзіце ў раздзел "Сеткавыя падключэнні"

        Сеткавыя падключэнні

        3. На падключэнні клікніце правай кнопкай мышы і выберыце пункт "Уласцівасці".

        Уласцівасці выкарыстоўваемага падключэння

        4. У акне ўласцівасцяў сеткавага падключэння, якое адкрылася, выберыце "Пратакол Інтэрнэту TCP/IP" і націсніце кнопку "Уласцівасці". З'явіцца акно "Уласцівасці: Пратакол Інтэрнэту TCP/IP". Адзначце пункты "Атрымаць IP-адрас аўтаматычна" і "Атрымаць адрас DNS-сервера аўтаматычна".

        Уласцівасці: Пратакол Інтэрнэту TCP/IP

        5. Націсніце кнопку "ОК" спачатку ў акне "Уласцівасці: Пратакол Інтэрнэту TCP / IP", а потым у акне ўласцівасцяў падключэння да лакальнай сеткі.

        Windows Vista/7

        1. Націсніце "Пуск" і перайдзіце ў "Панэль кіравання"

        Пуск --> Панэль кіравання

        2. Перайдзіце ў "Цэнтр кіравання сеткамі і агульным доступам"

        Цэнтр кіравання сеткамі і агульным доступам

        3. Націсніце "Прагляд стану" для сеткавага падключэння.

        Прагляд стану

        4. У акне, якое адкрылася, націсніце на кнопку "Уласцівасці". Адкрыецца акно "Падключэнне па лакальнай сетцы - уласцівасці". Выберыце "Пратакол інтэрнэту версіі 4 (TCP / IP v4)" і націсніце кнопку "Уласцівасці".

        Уласцівасці

        5. У акне з уласцівасцямі адзначце пункты "Атрымаць IP-адрас аўтаматычна" і "Атрымаць адрас DNS-сервера аўтаматычна", і націсніце ОК.

      • Правяраем сувязь з роўтарам. Для гэтага ў аперацыйных сістэмах Windows, MacOS і Linux існуе спецыяльная праграма (cmd), якая мае каманду і называецца «PING». Каб яе запусціць, робім наступнае (прыклад для Windows XP і мадэмаў са стандартным IP- адрасам 192.168.0.1):

        Націскаем кнопку «Пуск» - «Выканаць» і пішам тут лацінскімі літарамі каманду cmd і ціснем кнопку «ОК».

        cmdcmd_done

        У акне каманднага радка, якое з'явілася, уводзім каманду: ping 192.168.0.1 - націскаем клавішу «Enter». Калі ў вас роўтар з іншым адрасам, напрыклад, 10.0.0.2, пасля каманды ping трэба ўводзіць не 192.168.0.1, а 10.0.0.2. Калі сувязь з прыладай у парадку, вы ўбачыце "адказы" ад вашай прылады, як паказана на малюнку. Калі ж сувязі няма, у акне будуць з'яўляца паведамленні «Перавышаны інтэрвал чакання запыту» або «зададзены вузел недаступны».

          Калі сігнал да роўтара не даходзіць, трэба паспрабаваць праверыць наступнае:
        • 1. Перазагружаем роўтар. Г.зн. трэба проста выключыць яго сілкаванне і зноў уключыць. Чакаем, калі роўтар цалкам загрузіцца, і спрабуем зноў працаваць у Інтэрнэт. Калі перамен да лепшага няма, ажыццяўляем наступны крок.
        • 2. Правяраем, ці ўключана Падключэнне па лакальнай сетцы. Для гэтага заходзім у «Пуск» - «Налады» - «Панэль кіравання» - «Сеткавыя падключэнні» - націскаем на значок правай клавішай. Калі ў меню першай опцыяй значыцца «Уключыць», націскаем на ўключэнне і правяраем работу Інтэрнэту;
        • Праверка падключэння
        • 3. Калі ж падключэнне ўключанае, паспрабуйце націснуць на яго правай клавішай і выберыце «Выправіць». Калі такая опцыя неактыўная, паспрабуйце выключыць і зноў ўключыць Падключэнне па лакальнай сетцы. Калі і гэта не дапамагло, правяраем налады пратаколу TCP / IP
        • 4. Калі на камп’ютары дзейнічаюць антывірусныя праграмы, сеткавыя экраны, абавязкова выключыце іх і зноў выканайце каманду PING.
        • 5. Паспрабуйце злучыць роўтар і камп’ютар праз іншы сеткавы кабель.
        • 6. Паспрабуйце скінуць налады роўтара на завадскія, затым наладзіць яго нанова і зноў жа зрабіць PING.
        • Адключэнне сеткавай карты
        • 7. Паспрабуйце адключыць і зноў задзейнічаць сеткавую карту ў сістэме. Для гэтага заходзім «Пуск» - «Налады» - «Панэль кіравання» - «Сістэма: «Абсталяванне»- «Дыспетчар прылад». Знаходзім у спісе «Сеткавыя платы» і па назве сеткавага адаптара націскаем правай клавішай і выбіраем «Адключыць». На запыт сістэмы адказваем «Так». Пасля гэтага аналагічным спосабам уключаем карту і зноў спрабуем выканаць PING роўтар. Калі гэта не дапаможа, пераўсталюйце драйверы да гэтай прылады або паспрабуйце іншую сеткавую карту.
        • 8. Паспрабуйце іншы роўтар. Калі нічога з вышэйпрыведзенага не дапамагло, звяртайцеся ў тэхпадтрымку.

        Калі сувязь з роўтарам ёсць, паспрабуйце зайсці ў "Інтэрнэт-памочнік" і праверце свой баланс. Таксама баланс можна праверыць, патэлефанаваўшы ў кантактны цэнтр 0890 або тэхпадтрымку 0860. Калі і "Інтэрнэт-Памочнік" не адкрываецца, правяраем правільнасць работы аперацыйнай сістэмы. Праверка налад Інтэрнэт-браўзера.

        IE прыклад

        - Прыклад для Internet Explorer 7. Запусціце Internet Explorer. Націсніце кнопку «Сэрвіс» - «Уласцівасці аглядальніка". Тут знайдзіце ўкладку «Падключэнні» - «Налада сеткі». Так як проксі-сервер не выкарыстоўваецца, птушак стаяць тут не павінна.

        Opera прыклад

        - Прыклад для Opera. Запусціце Opera. Націсніце кнопку «Інструменты» - «Налады». Тут зверху выбіраем укладку «Дадаткова», злева адкрываем раздзел «Сетка». Націскаем на кнопку «Проксі-серверы». Так як проксі-серверы не выкарыстоўваюцца, птушак тут стаяць не павінна.

        Mozilla прыклад

        - Прыклад для Mozilla. Запусціце Mozilla. Націскаем кнопку «Інструменты» - «Настройкі». Зверху знаходзім укладку «Дадаткова» і ў акне, якое адкрылася, выбіраем опцыю «Сетка». Націскаем кнопку «Настроіць». Так як проксі - серверы не выкарыстоўваюцца, павінна стаяць птушка «Без проксі».

      • Што патрэбна, каб наладзіць роўтар TP-Link TL-WR841 (TL-WR840N, TL-WR850N) (далей — Роўтар):

        - сам Роўтар;

        - камп’ютар з устаноўленай і наладжанай сеткавай картай;

        - сеткавы кабель RJ-45 для злучэння камп’ютара з Роўтарам;

        - ўстаноўленыя драйверы для сеткавай карты;

        - сеткавы кабель павінен быць падключаны да гэтай сеткавай карты;

        - меткавае злучэнне на гэтай сеткавай карце павінна быць ўключанае і актыўнае.

        Парадак дзеянняў

        1. Адключыце сілкаванне камп’ютара і Роўтара.

        2. Адключыце ад камп’ютара кабель Ethernet і падключыце яго да порта Internet Роўтара.

        3. Уключыце ўсе прылады. Пасля загрузкі Роўтара на яго пярэдняй панэлі павінны гарэць індыкатары сілкавання, порта Internet, адпаведнага порта LAN.

        4. У адрасным радку браўзера набярыце http://192.168.0.1.

        5. На старонцы, якая з'явілася, у полі User name увядзіце admin, пароль admin.

        Аўтарызацыя

        Заўвага

        Значэнні параметраў, прыведзеных у пп.4-5, ставяцца да стандартных значэнняў. Калі раней вы або хтосьці ўжо наладжваў Роўтар або вы проста забыліся пароль - рэкамендуецца перад выкананнем п.5 скінуць устаноўкі прылады на завадскія.

        6. У меню злева паслядоўна выберыце Сетка → WAN.

        7. На старонцы налад WAN для параметру Тып падключэння WAN устанавіце Дынамічны IP-адрас, затым націсніце "Захаваць":

        Дынамічны IP-адрас

        8. Калі вы раней карысталіся дамашнім інтэрнэтам МТС і сеткавы кабель быў падключаны да вашага камп’ютара напрамую - выберыце ў меню злева Сетка → Кланаванне MAC-адраса, затым націсніце Кланаваць MAC-адрас, далей націсніце «Захаваць».

        Кланаванне MAC-адраса

        9. Каб скарыстаць новыя параметры, выберыце ў меню Сістэмныя інструменты → Перазагрузка і націсніце «Перазагрузіць».

        Дадатковыя параметры (канфігурацыя Wi-Fi):

        Выберыце ў меню злева Бесправадны рэжым → Налады бесправадной сеткі, прыдумайце і ўвядзіце імя сеткі, затым націсніце "Захаваць":

        імя сеткі

        Каб наладзіць параметры бяспекі Wi-Fi, выберыце ў меню злева Бесправадны рэжым → Абарона бесправаднога рэжыму, затым адзначце пункт WPA / WPA2 - Personal (рэкамендуецца) і ўстанавіце наступныя параметры:

        - Тып шыфравання: WPA-PSK / WPA2-PSK;

        - Версія: WPA2-PSK;

        - Шыфраванне: AES;

        - Пароль бесправадной сеткі: прыдумайце і вызначце пароль доступу да вашай бесправадной сеткі (ад 8 да 63 сімвалаў, лацінскія літары і / або лічбы):

        Пароль для доступу у сетку

        і націсніце «Захаваць».

        Каб скарыстаць новыя параметры, выберыце ў меню Сістэмныя інструменты → Перазагрузка і націсніце «Перазагрузіць».

      • Што патрэбна, каб наладзіць роўтар D-Link DIR 615 / T4 (далей - Роўтар):

        - сам Роўтар D-Link DIR 615 / T4;

        - камп’ютар з устаноўленай і наладжанай сеткавай картай;

        - сеткавы кабель RJ-45 для злучэння камп’ютара з Роўтарам.

        - драйверы для сеткавай карты павінны быць устаноўленыя;

        - сеткавы кабель павінен быць падключаны да гэтай сеткавай карты;

        - сеткавае злучэнне на гэтай сеткавай карце павінна быць уключанае і актыўнае.

        Парадак дзеянняў

        1. Адключыце сілкаванне камп’ютара і роўтра.

        2. Адключыце ад камп’ютара кабель Ethernet і падключыце яго да порта Internet.

        3. Уключыце ўсе прылады. Пасля загрузкі роўтара D-Link DIR 615 / T4 на яго пярэдняй панэлі павінны гарэць індыкатар сілкавання, індыкатар бесправадной сеткі, індыкатар порта Internet.

        4. У адрасным радку браўзера набярыце http://192.168.0.1.

        5. Калі прылада яшчэ не была наладжаная, або раней былі адноўленыя налады па змоўчанні, падчас звароту да web-інтэрфейсу адкрываецца Майстар пачатковай наладкі.

        Майстар пачатковай наладкі

        Націсніце кнопку ПАЧАЦЬ.

        7. На старонцы, якая адкрылася, націсніце кнопку ТАК, каб пакінуць дадзеную мову web-інтэрфейсу, або націсніце кнопку НЕ, каб выбраць іншую мову.

        Выбар мовы

        8. Каб працягнуць наладжванне маршрутызатара з дапамогай Майстра, націсніце кнопку ПРАЦЯГНУЦЬ.

        Працягнуць

        9. На старонцы «Рэжым работы прылады» у спісе «Спосаб падключэння» выберыце значэнне «Правадное падключэнне». Затым у спісе «Рэжым работы» выберыце значэнне «Маршрутызатар».

        «Рэжым работы

        10. На старонцы «Тып злучэння з інтэрнэтам» выберыце пункт «Дынамічны IPv4» і націсніце кнопку ДАЛЕЙ.

        Тып злучэння

        11. На старонцы «Бесправадная сетка 2.4 Ггц» у полі «Імя» асноўнай Wi-Fi-сеткі задайце сваю назву бесправадной сеткі або пакіньце значэнне, прапанаванае Роўтарам. У полі «Пароль» задайце свой пароль доступу да бесправадной сеткі або пакіньце значэнне, прапанаванае Роўтарам (WPS PIN прылады, гл. наклейку са штрых-кодам).

        Бесправадная сетка 2.4 ГГц

        12. У акне «IP-тэлебачанне», якое адкрылася, націсніце кнопку ДАЛЕЙ, птушка «Да прылады падключаная ТБ-прыстаўка» павінна быць знятая.

        IP-тэлебачанне»

        13. У акне «IP-тэлефанія», якое адкрылася, таксама націсніце кнопку ДАЛЕЙ. Птушка «Да прылады падключаны IP-тэлефон» павінна быць знятая.

        IP-тэлефанія»

        14. На гэтай старонцы неабходна змяніць пароль адміністратара, зададзены па змоўчанні. Вы можаце ўстанавіць любы пароль, акрамя admin. Затым націсніце кнопку ДАЛЕЙ.

        Пароль адміністратара

        Запомніце або запішыце пароль адміністратара. У выпадку страты пароля адміністратара вы зможаце атрымаць доступ да налад Роўтара толькі пасля аднаўлення завадскіх налад па змоўчанні з дапамогай апаратнай кнопкі WPS / RESET. Такая працэдура знішчыць усе зададзеныя вамі налады маршрутызатара.

        15. На наступнай старонцы праверце ўсе зададзеныя вамі налады. Каб завяршыць работу Майстра, націсніце кнопку ПРЫМЯНІЦЬ. Маршрутызатар скарыстае налады і перазагрузіцца.

        Праверка наладак

        16. Калі прылада наладжваецца ўпершыню, пасля сканчэння наладжвання вам могуць прапанаваць абнавіць аперацыйную сістэму гэтай прылады. На старонцы, якая адкрылася, націсніце кнопку ТАК.

        Абнаўленне ПЗ

        Абнаўленне ўнутранага ПЗ маршрутызатара рэкамендуецца выконваць толькі ў выпадку правадногоа падключэння маршрутызатара да камп’ютара.

        17. Калі абнаўленне паспяхова запампаванае і ўстаноўленае, вы ўбачыце наступнае акно. Націсніце кнопку ДАЛЕЙ. Прылада наладжаная і гатовая да выкарыстання.

        Абнаўленне скончана
      • Паслуга "Інтэрнэт для дому" даступная як фізічным асобам, так і юрыдычным асобам і ІП, якія абслугоўваюцца на тарыфным плане "Інтэрнэт".
      • Канцавое абсталяванне (напрыклад, Wi-Fi роўтар) - гэта абсталяванне, якое пераўтварае інфармацыю карыстальніка ў даныя для перадачы па лініі сувязі і ажыццяўляе адваротнае пераўтварэнне. Яно з'яўляецца абавязковым, каб карыстацца паслугай "Інтэрнэт для дому". Кліенты могуць набываць камплекты абсталявання, якія прапануюцца МТС, або любое аналагічнае абсталяванне ў іншых прадаўцоў. Незалежна ад таго, дзе было набыта абсталяванне, пасля падключэння паслугі "Інтэрнэт для дому" SIM-карта з ёй прывязваецца да абаненцкага абсталявання па IMEI (унікальны міжнародны ідэнтыфікатар мабільнага абсталявання) і не можа быць выкарыстана ў іншай прыладзе.
      • Магчымасць карыстання паслугай залежыць ад узроўню пакрыцця сеткамі 3G/4G. Пакрыццё, а таксама колькасць карыстальнікаў мабільнай перадачы даных у канкрэтным месцы ў пэўны момант часу, таксама ўплываюць на максімальна даступную хуткасць перадачы даных.
      • Кліентам, якія набылі камплект абсталявання з вонкавай антэнай у МТС, паслугі мантажу аказваюцца бясплатна.
      • Дадатковае пагадненне аб абавязацельстве карыстацца паслугай "Інтэрнэт для дому" падпісваецца толькі ў выпадку набыцця абсталявання ў МТС са зніжкай. Тэрмін яго дзеяння складае 18 месяцаў.
      • Хуткасць перадачы даных не абмяжоўваецца ў межах аб'ёму ў 100 ГБ на працягу каляндарнага месяца і залежыць толькі ад узроўню загружанасці бліжэйшай базавай станцыі. Пасля выдаткавання 100 ГБ уваходнага і выходнага трафіка, хуткасць доступу зніжаецца да 1 Мбіт/с да канца месяца.
      • Паколькі кошт паслугі спісваецца разава за ўвесь месяц, такая магчымасць не прадугледжаная.
      • Паколькі кошт паслугі спісваецца разава за ўвесь месяц, у выпадку падключэння паслугі неабходна папоўніць баланс на суму не меншую за кошт паслугі за месяц.
      • Кошт паслугі спісваецца разава за ўвесь месяц у дзень падключэння і далей у тую ж дату кожнага наступнага месяца; калі ў месяцы адсутнічае дата, адпаведная даце падключэння, спісанне сродкаў ажыцяўляцца ў бліжэйшую папярэднюю дату.
      • Так, таму адсутнасць грошай на асабовым рахунку на дату тарыфікацыі паслугі можа прывесці да запазычанасці.
      • Не, трафік, які выдаткоўваецца ў рамках паслугі "МТС ТБ", не ўлічваецца ў аб'ёме трафіка на неабмежаванай хуткасці (100 ГБ).
      • Калі вы выдаткавалі больш за 100 ГБ, а месяц яшчэ не скончыўся, можна падключыць паслугу "Турбакнопка 20 ГБ" і павялічыць аб'ём трафіка на неабмежаванай хуткасці на 20 ГБ. Паслугу можна падключаць неабмежаваную колькасць разоў.
      • Пароль і лагін вызначаюцца ў вашым дагаворы. Калі ў вас няма магчымасці паглядзець іх у дагаворы, можна звярнуцца ў службу тэхнічнай падтрымкі МТС (0860, 375-17-237-98-28) або з пашпартам у бліжэйшы Салон сувязі МТС.
      • Звярнуцца ў службу тэхнічнай падтрымкі МТС (0860, 375-17-237-98-28) або з пашпартам у бліжэйшы Салон сувязі МТС.